2013-10-13 12:09:42

Папа: Марыя з’яўляецца прыкладам вернасці і маці радасці


RealAudioMP3 Кульмінацыйным момантам святкавання Марыйнага дня, арганізаванага з нагоды Года веры Папскай радай па новай евангелізацыі, стала св. Імша, якую папа Францішак узначаліў раніцай 13 красавіка 2013 г. на плошчы св. Пятра. З гэтай нагоды спецыяльна ў Рым прыбыла фігурка Маці Божай Фацімскай. На заканчэнне літургіі Пантыфік здзейсніў акт прысвячэння свету апецы Найсвяцейшай Панны Марыі. У св. Імшы ўдзельнічала больш за 100 тыс. вернікаў. Сярод іх была маленькая група з Беларусі- члены супольнасці “Каштоўная перліна” з руху “Святло-жыццё” з мінскай парафіі св. Сымога і св. Алены. У сваёй гаміліі Папа паразважаў над трыма аспектамі з дзейнасці Бога ў гісторыі чалавецтва: Бог нас здзіўляе, Бог жадае ад нас вернасці , Ён з’яўляецца нашай сілай. Сваё разважанне ён пачаў ад сцвярджання, што Марыя з’яўляецца адным з “цудаў Пана”: пакорным і слабым стварэннем, “так як і мы”, аднак абранай, каб “быць Маці Бога, Маці свайго Стварыцеля”. Папа адзначыў, што Бог нас часта здзіўляе сваімі ўчынкамі. З’яўляецца менавіта ва ўбостве, у слабасці, у пакоры і дае нам сваю любоў, якая нас збаўляе, аздараўдяе і дае нам сілу. Хрыстус жадае толькі аднаго, каб мы ішлі за Яго словам і давяралі Яму, - сказаў Папа. Ён падкрэсліў вялікае здзіўленне Марыі, што “Бог, каб стацца чалавекам абраў менавіта яе, простую дзяўчыну з Назарэта, якая не жыла ў палацах улады і багацця, якая не здзейніла ніякіх вялікіх учынкаў, але якая была адкрытай на Бога і умела Яму давяраць, нават, калі не разумела ўсяго. “Бог заўсёды нас здзіўляе, парушае нашыя схемы, падрывае нашы праекты і кажа нам: давярай Мне, не бойся, не здзіўляйся, пакінь сябе самога і ідзі за Мною”, - сказаў Папа. Францішак заклікаў вернікаў спытаць сябе: ці мы баімся таго, чаго Бог можа ад мяне зажадаць ці прасіць? Ці Бог мяне здзіўляе, так як здзівіў Марыю, ці я замыкаюся ў сваёй самаўпэўненасці, у сваіх планах? Ці сапраўды дазваляю Богу ўвайсці ў маё жыццё? Як яму адказваю?

Другі элемент на які звярнуў увагу Папа тычыўся таго, што Бог жадае ад нас вернасці. Паводле Святога Айца Бог нас здзіўляе сваёй любоўю, але аднак жадае ад нас вернасці ў Яго наследаванні. Ён падкрэсліў, што чалавек цешыцца з поспехаў, з добрых ініцыятыў, але потым з узнікненнем першых праблем, ён расчароўваецца. “Але гэта, на жаль, здараецца таксама часта ў асноўных выбарах, як напрыклад сужэнства. Цяжка быць пастаянным, верным прынятым рашэнням і абавязкам. Часта лёгка мы кажам “так”, але пазней цяжка нам паўтараць тое “так” кожны дзень”, - адзначыў Фрацнішак. Ён падкрэсліў, што “так” Марыі не было першым у ейным жыцці. “Было гэта адно з многіх “так”, якія Яна прамовіла ў сваім сэрцы, як у радасных момантах так і ў момантах болю, было шмат “так”, якіх кульмінацыяй было гэтае “так” пад крыжам”- сказаў Святы Айцец. Ці я з’яўляюся хрысціянінам ад часу да часу, ці таксама на заўсёды?- спытаўся Францішак і падкрэсліў, што Бог жадае ад нас, каб мы былі Яму вернымі кожнага дня, ў штодзённай дзейнасці. “Нават, калі мы не верныя Яму, то Ён заўсёды нам верны і будучы міласэрным, не спыняецца трымаць нас за руку, каб нас падняць, заклікаць да ўзнаўлення пілігрымкі, каб вярнуцца да Яго і расказаць Яму аб сваіх слабасцях, і прасць Ягонай сілы”, - сказаў Папа.

Бог, наша сіла – такім быў трэці аспект, на які звярнуў увагу Францішак. Ён падкрэсліў, што трэба ўмець дзякаваць і славіць Пана за ўсё тое, што зрабіў нам. “Гляньма на Марыю: пасля Звеставання, першым жэстам, які яна здзейніла быў акт любові да сваёй старэйшай сваячкі Альжбеты, а першыя словы, якія прамовіла былі: “Велічае душа мая Пана”, Магніфікат, песня хвалы і падзякі Богу не толькі за тое, што здзейсніў у Ёй, але за Яго дзеянне ва ўсёй гісторыі збаўлення. Усё з’яўляецца Яго дарам , Ён – наша сіла! Сказаць дзякуй вельмі лёгка і ў той жа час так цяжка”, - сказаў Папа. Ён зноў заклікаў вернікаў спытаць у сябе: колькі разоў мы кажам “дзякуй” ў сям’і? Колькі разоў дзякуем тым, хто дапамагае нам, што знаходзяцца побач нас, супарваджаюць нас у жыцці? Францішак заклікаў Панну Марыю, каб дапамагала нам без супраціву “здзіўляцца” Богам, быць Яму верным кожны дзень, хваліць Яго і дзякаваць Яму, бо Ён з’яўляецца нашай сілай.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.