2013-10-12 14:43:09

Святы Айцец падараваў рымскаму “Сaritas” матацыкл “Harley Davidson”


RealAudioMP3 Папа Францішак перадаў рымскаму аддзяленню дабрачыннай арганізацыі “Caritas” адзін з матацыклаў “Harley Davidson”, якія яму быў падараваны прадстаўнікамі гэтай амерыканскай матацыклетнай кампаніі ў чэрвені 2013 г. з нагоды 110-й гадавіны яе заснавання. Матацыкл будзе выстаўлены на аўкцыён, а грошы, выручаныя з яго продажу пойдуць на рэстаўрацыю хостэла “Don Luigi di Liegro”, які належыць рымскаму “Caritas”. Гэта ўстанова знаходзіцца побач са сталічным вакзалам “Тermini” і штодзённа аказвае дапамогу каля 1000 чалавек. “Каштоўны дар, які яшчэ раз, напаўняе нас шчасцем праз адчуванне блізасці нашага біскупа да бедных Касцёла ў Рыме. За гэта мы глыбока ўдзячныя папе Францішку”, - з такімі словамі дырэктар рымскага “Caritas”, кс. прэлат Энрыка Ферочы прыняў дар Святога Айца.

Аб незвычайным падарунку Пантыфіка ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка 2013 г. на якой адбылося прадстаўленне праекту рэстаўрацыі дзвюх цэнтраў для дапамогі бедным у італьянскай сталіцы. Святар запэўніў Папу, што “бедныя, з якімі ён будзе цэлебраваць св. Імшу кожную нядзелю, працягнуць падтрымліваць малітвай каштоўную працу, якую ён здзейсняе ў вінаградніку Пана”.








All the contents on this site are copyrighted ©.