2013-10-12 12:40:23

Папа прызначыў сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў


RealAudioMP3 12 кастрычніка 2013 г. папа Францішак прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Ім стаў кс. прэлат Ілсан дэ Жэсус Монтанары, да гэтага супрацоўнік дадзенай Кангрэгацыі. Адначасова Святы Айцец надаў яму тытул арцыбіскупа. Раней, пасаду сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў займаў італьянскі іерарх арцыбіскуп Ларэнца Бальдзіссеры, які 21 верасня быў прызначаны Генеральным сакратаром Сінода Біскупаў. Ілсан дэ Жэсус Монтанары нарадзіўся ў 1959 г. у Бразіліі. Вывучаў права, эканоміку, філасофію і тэалогію ва ўніверсітэтах Сан-Паўлу і Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Святарскае пасвячэнне атрымаў ва ўзросце 30 гадоў. Займаўся душпастырскай, выкладчыцкай і каардынацыйнай дзейнасцю ў Бразіліі. З 2002 вывучаў дагматычную тэалогію ў Рыме, а з 2008 г. з’яўляўся супрацоўнікам Кангрэгацыі па справах Біскупаў. 13 мая 2011 г. быў далучаны да ліку капеланаў Яго Святасці Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.