Беларускія пілігрымы на святкаванні Марыйнага дня ў Рыме
Сярод 150 тыс. удзельнікаў
Марыйнага дня, які 12-13 кастрычніка праходзіць у Ватыкане ёсць невялікая група вернікаў
з Беларусі – члены супольнасці “Каштоўная перліна” руху “Святло-жыццё” з мінскай парафіі
св. Сымона і св. Алены. Яны прыбылі ў Вечны горад яшчэ 8 кастрычніка і праводзяць
гэтыя дні паглыбляючы сваю веру, разважаючы над Божым словам і духоўнасцю Панны Марыі,
слухаючы Папу і наведваючы рымскія святыні. 9 кастрычніка беларускія пілігрымы прынялі
ўдзел у агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом, якая прайшла на плошчы св. Пятра.
Для
Кандыдатавай Зоі гэта падзея стала момантам сапраўднай радасці ад сустрэчы з Рымскім
Пантыфікам. Асабліва яе кранулі словы Папы аб патрэбе еднасці паміж хрысціянамі, а
таксама заклік не закрывацца ва ўласных парафіях, выходзіць з касцёлаў і дзяліцца
радасцю Евангелля. Менавіта аб гэтым прасіў Папа: “не заставацца аднаму, выходзіць
з Касцёла і несці добрую вестку, узрастаць у веры і любіць Маці Божую”, - падзялілася
беларуская верніца.
Для адной з удзельніц пілігрымкі, Ілоны Роўды, наведванне
Вечнага горада мае таксама глыбокае духоўнае значэнне – менавіта з членамі супольнасці
“Каштоўная перліна” яна паглябляе свае веды пра каталіцкую веру, рыхтуючыся да прыняцця
сакрамэнту хросту. Пра сваё рашэнне глыбей пазнаёміцца з верай і прыняць хрост асэнсавана,
яна падзялілася з Ватыканскім радыё: “Мае пачуцці мне падказалі, што таго, што ёсць
у маім жыцці не дастаткова, што не хапае чагосьці, што магло б даць майму існаванню
гармонію. Таму я пачала шукаць у сабе і ў сваіх пачуццях. Я вырашыла не следаваць
модзе і ісці ў Касцёл ці Царкву таму што многія ідуць, але мне хацелася, каб гэта
было сапраўдным, каб я не фальшывіла перад сабой”, - адзначыла яна.
Пілігрымка
і рэкалекцыі беларускіх вернікаў у Рыме працягнуцца да 15 кастрычніка.