Ватыканскі дыпламат: мы будзем дапамагаць бежанцам, нягледзячы на цяжкасці і рызыкі
Пастаянны назіральнік
Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку, арцыбіскуп Фрэнсіс
Чулікат лічыць, што дапамога бежанцам з’яўляецца элементарным заданнем Касцёла. Драматычная
сітуацыя з бежанцамі на лодцы, якая перавярнулася ў берагоў Лампедузы, з’яўляецца
свайго роду сімвалам становішча мільёнаў мігрантаў і бежанцаў ва ўсім свеце, - заявіў
прадстаўнік Святога Пасаду ў сувязі з дэбатамі па гэтым пытанні ў ААН.
Тое,
якім чынам пра лёс мігрантаў на італьянскім востраве клапоціцца папа Францішак, падкрэслівае,
наколькі вялікае значэнне Каталіцкі Касцёл надае дапамозе мігрантам і бежанцам, падкрэсліў
арцыбіскуп Чулікат. Ён адзначыў, што многія касцёльныя ўстановы актыўна спрабуюць
дапамагчы бежанцам, не таму, што іх папрасілі аб гэтым. Мы рабілі гэта на працягу
многіх стагоддзяў і будзем працягваць так паступаць, нягледзячы на ўсе цяжкасці, рызыкі
і супраціў.
Некалькі дзён таму недалёка ад італьянскага вострава Лампедуза
затанула судна, на якім былі сотні бежанцаў. На сённяшні дзень ратавальнікі знайшлі
больш за 300 цел. Пошукі працягваюцца.