2013-10-10 13:51:59

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Харватыі


RealAudioMP3 10 кастрычніка папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Харвацкай Рэспублікі Іва Ёсіпавіча, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ. У ходзе пермоў, якія прайшлі ў сардэчнай атмасферы, гаворка ішла пра старадаўнюю каталіцкую традыцыю ў Харватыі. Было выказана задавальненне развіццём двухбаковых адносін, умацаваных нядаўна падпісанымі пагадненнямі, якія спрыяюць супрацоўніцтву паміж Касцёлам і дзяржавай на карысць супольнага дабра і харвацкага грамадства. Падчас сустрэч быў станоўча ацэнены уваход Харватыі ў Еўрапейскі Саюз, а таксама закрануты некаторыя тэмы, якія ўяўляюць супольны інтарэс. Абмяркоўваліся выклікі, якія стаяць перад краінай у момант актуальнага эканамічнага крызісу, а таксама ў рэгіянальным кантэксце, з асаблівай увагай на сітуацыю харвацкага насельніцтва ў Босніі і Герцагавіне. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы размаўлялі пра міжнародную сітуацыю і становішча хрысціянскіх супольнасцяў у свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.