2013-10-08 15:42:31

Амерыканскі кардынал пра трох Пантыфікаў: душа, розум і сэрца


RealAudioMP3 “Пантыфікаты Яна Паўла II, Бэнэдыкта XVI і Францішка можна ахарактарызаваць трыма вобразамі: душы , розуму і сэрца”, - напісаў кардынал Цімаці Долан, арцыбіскуп Нью-Ёрка , у артыкуле, апублікаваным на старонках газеты “New York Post”. Іерарх адзначыў , што “душа” Яна Паўла II адыграла асаблівую ролю ў розных напрамках. Ён нагадаў Прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, які ў 1979 г., пасля візіту Папы ў Белы дом, назваў яго “душой свету”. “Ён пастаянна падкрэсліваў першаснасць душы”, - напісаў кардынал. Таму заклікаў вернікаў да малітвы, нагадваючы пра неабходнасць пастаяннага абнаўлення душы праз сакрамэнты.

Для кардынала , Бэнэдыкт XVI з’яўляецца вялікім тэолагам, паважаным прафесарам і аўтарам кніг, які кіраваў свае словы асабліва да “галавы”. “Нанова паказаў вялікую інтэлектуальную спадчыну Касцёла і ўвесь час нагадваў нам, што вера і розум не супрацьстаяць адно аднаму, але на самой справе з’яўляюцца саюзнікамі”, - можна прачытаць у артыкуле.

Паводле кардынала Долана, Францішак падкрэслівае важнасць “сэрца”. Іерарх узгадаў аднаго цынічнага рэпарцёра, які пасля гаміліі Папы на інаўгурацыі пантыфікату 19 сакавіка 2013 г. са слязамі на вачах сказаў яму: “Кожны дзень я пішу пра вайну, голад, забойствы і насілле і тут я сустрэў чалавека, які кажа так лагодна аб дабрыні і пяшчоце. Я меў патрэбу ў гэтым!”.

“Цяпло, спачуванне, радасць, спагада ў адносінах да людзей, прыняцце, любоў – гэта словы, якія Святы Айцец Францішак часта выкарыстоўвае, і яны ўсе трапляюць у сэрца”, - напісаў кардынал Долан.

Арцыбіскуп Нью-Ёрка заканчвае свой ​​артыкул словамі: “Ян Павел II падкрэсліў тое, што духоўнае (душу), Бэнэдыкт XVI, што інтэлектуальнае (галаву), Францішак падкрэслівае пастырскае (сэрца). Усе яны разумеюць, што ўсе тры рэчы маюць важнае значэнне. Аднак кожны расстаўляе па-рознаму акцэнты”.







All the contents on this site are copyrighted ©.