Папа сустрэўся з венгерскім езуітам – ахвярай дыктатуры ў Аргентыне
5 кастрычніка папа
Францішак прыняў на аўдыенцыі венгерскага езуіта а. Франца Яліча. Гэта сустрэча мае
вялікае значэнне, бо апошні працаваў у Аргентыне ў перыяд, калі генеральным настаяцелем
Таварыства Езуса быў Хорхе Берголіа. У 1976 г., у перыяд вайсковай дыктатуры ў гэтай
гэтай краіне, а. Франц Яліч са сваім сабратам а. Арланда Ёрыё былі выкрадзены аргентынскімі
спецслужбамі і на працягу пяці месяцаў утрымліваліся ў турме, падзвяргаючыся катаванням
і здзекам. Святары абвінавачваліся ў шпіянажы на карысць СССР. Пасля вызвалення яны
выйшлі з Ордэна Езуітаў і пакінулі Аргентыну. Айцец Яліч затым вярнуўся ў Таварыства
Хрыста і зараз належыць да нямецкай правінцыі ордэна, яго сабрат памёр.
Адразу
пасля абрання кардынала Берголіа на Пасад св. Пятра некаторыя СМІ абвінавачвалі Папу
ў бяздзеянні падчас аргентынскай дыктатуры, аднак а. Яліч публічна абверг гэтыя домыслы.
Вядома, што цяперашні Папа рабіў шмат намаганняў для выратавання дысідэнтаў, пераследаваных
дыктатарскім рэжымам.