Папа: эканамічны крызіс – гэта сімптом недахопу павагі да чалавека і праўды
“Нягледзячы на тое,
што ўпалі муры і бар’еры, свет працягвае мець патрэбу ў міры, а заклік “Pacem in terris”
застаецца вельмі актуальным”, - такога меркавання прытрымліваецца папа Францішак.
3 кастрычніка 2013 г. ён прыняў на аўдыенцыі каля 300 удзельнікаў пасяджэння Папскай
рады “Iustitia et pax”, якія прыбылі ў Рым з розных краін свету з нагоды 50-годдзя
энцыклікі Яна ХХІІІ “Pacem in terris” (Мір на зямлі), апублікаванай 11 красавіка 1963
г. У сустрэчы прыняў удзел таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш
Кандрусевіч. Звяртаючыся да сабраных у Клеменційскай зале Апостальскага палацу, Папа
адзначыў, што “Провід пажадаў”, каб гэта сустрэча адбылася неўзабаве пасля абвяшчэння
аб кананізацыі Яна XXIII. Менавіта гэты Папа кінуў зерне міру, якія прынеслі плёны
ў эпоху “іншага благаслаўлёнага, Яна Паўла ІІ” і адкрылі прастору свабоды і дыялога.
Аднак сёння, нажаль, яго заклік аб міры на зямлі працягвае заставацца актуальным.
Гаворачы
пра фундаменты будавання міру, Францішак падкрэсліў, што яны палягаюць на Боскім паходжанні
чалавека, грамадства і ўлады, якія павінны натхняцца справядлівасцю і салідарнасцю.
“Гледзячы на нашу рэальнасць, я пытаюся, ці мы зразумелі ўрок “Pacem in terris”. Я
пытаюся – ці словы справядлівасць і салідарнасць уваходзяць у наш слоўнік і ці ўсе
працуюць, каб яны сталі рэальнасцю? Энцыкліка бл. Яна ХXІІІ нагадвае нам ясна, што
сапраўдныя мір і гармонія немагчымыя, калі не працуем на карысць справядлівага і салідарнага
грамадства, калі не перамагаем эгаізм, індывідуалізм, групавыя і рознаўзроўневыя інтарэсы”,
- сказаў Папа.
Францішак нагадаў, што трывалы мір залежыць ад свабоднага доступу
ўсіх людзей да самага неабходнага: ежы, вады, жылля, медыцынскай дапамогі, адукацыі,
магчымасці ствараць і ўтрымліваць сям’ю. Ён адзначыў, што ўсведамленне гэтага ўжо
увайшло ў свядомасць людзей. “Але ці стала гэта рэальнасцю?”, - спытаў Папа.
Паводле
Святога Айца, сусветны эканамічны крызіс – “гэта цяжкі сімптом недахопу павагі да
чалавека і праўды, з якім прымаліся рашэнні з боку урадаў і грамадзян”, а энцыкліка
“Pacem in terris” заклікае да пераасэнасавання нашай мадэлі развіцця і дзейнасці,
каб наш свет стаў светам міру.