2013-10-03 15:29:53

Пантыфік чарговы раз надаў увагу сітуацыі з арыштам святара ў Беларусі


RealAudioMP3 Святы Айцец цікавіцца лёсам кс. Уладзіслава Лазара. 3 кастрычніка 2013 г. падчас кароткай размовы з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, святаром чыёй архідыяцэзіі з’яўляецца арыштаваны, Пантыфік пацікавіўся ў іерарха “як выглядаюць справы” з ім. “Папа выказаў сваю вялікую занепакоенасць гэтай справай і сказаў, што ён хоча ведаць, як яна развіваецца і будзе развівацца, як будзе вырашацца гэтая справа”, - сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Іерарх, які зараз знаходзіцца з візітам у Рыме, прызнаўся, што “быў моцна крануты” увагай Святога Айца. “Тое, што Папа дэманструе сваю блізкасць да людзей – гэта не наігранае, не штучнае, ён ёсць такі”, - сказаў іерарх. Мітрапаліт лічыць Святога Айца “адным з нашых”, “ён такі ж, як беларусы, адкрыты для ўсіх і для кожнага”.







All the contents on this site are copyrighted ©.