Еўрапейскія біскупы будуць размаўляць пра месца рэлігіі ў грамадстве
Касцёл у Еўропе павінен
навучыцца прадстаўляць сваё меркаванне ў секулярным грамадстве, лічаць арганізатары
пленарнай сесіі Рады Біскупіх Канферэнцый Еўропы (CCEE). Яна пачалася 3 кастрычніка
2013 г. у Братыславе. У якасці запрошаных гасцей на сустрэчы прысутнічаюць прадстаўнікі
Цэркваў Блізкага Усходу. Асноўную частку асамблеі, якая працягнецца да нядзелі 6 кастрычніка,
біскупы хочуць прысвяціць пытанню аб прасторы, якую займае рэлігія ў сучасным еўрапейскім
грамадстве, у полі напружання паміж здаровай свецкасцю і ідэалагічным лаіцызмам. Адпраўным
пунктам з’яўляюцца вынікі апытання еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый па гэтым пытанні.
Тэму дапоўніць сваім вытупленнем Марцін Куглер з Цэнтра даследаванняў па нецярпімасці
і дыскрымінацыі ў дачыненні да хрысціян у Еўропе.
У асамблеі прымаюць удзел
таксама прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы: прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў,
кардынал Марк Уэлле, Апостальскі нунцый у Славакіі, арцыбіскуп Марыё Джардана , Апостальскі
нунцый пры Еўрапейскім Саюзе, арцыбіскуп Ален Поль Лебапін і Пастаянны назіральнік
Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы, кс. прэлат Альда Джардана.