2013-10-01 15:51:29

Папа: у мяне ёсць пакора і амбіцыі рэалізаваць ІІ Ватыканскі Сабор


RealAudioMP3 “Папа: так я змяню Касцёл”. З такім тытулам на першый старонцы выйшла 1 кастрычніка 2013 г. адна з самых уплывовых газет Італіі “La Repubblica”. У ёй змешчаны артыкул, які стаў вынікам размовы выдаўца і былога рэдактара гэтага выданьня Эўджэніё Скальфары з папам Францішкам. Яна адбылася 24 верасня ў Ватыкане пасля папярэдняга абмену лістамі на тэму веры, ролі Касцёла ў свеце, дыялогу і кропак судотыку паміж вернікамі і няверуючымі. “Наша мэта – гэта не празелітызм” – ён “не мае сэнсу”, трэба “адчуваць патрэбы, жаданні і расчараванні, адчай і надзею” сучаснага чалавека. Так Францішак акрэсліў заданне Касцёла. “Бедныя сярод бедных, - сказаў Папа, - мы павінны прымаць выключаных і прапаведваць мір”.

Менавіта па гэтай прычыне ІІ Ватыканскі Сабор “вырашыў” адкрыцца на сучасную культуру, экуменізм і дыялог з няверуючымі. Але пасля яго, на думку Пантыфіка, было зроблена вельмі мала ў гэтым кірунку. “У мяне ёсць пакора і амбіцыі зрабіць гэта”, - не хавае ён. Святы Айцец заявіў, што хоча змяніць падыход да кіравання: Касцёл павінен “вярнуцца да супольнасці Божага народу”, дзе святары і біскупы знаходзяцца на службе яму.







All the contents on this site are copyrighted ©.