2013-10-01 12:53:22

Папа: Касцёл будзе расці, калі людзі ўбачаць сціпласць, пакору і лагоднасць


RealAudioMP3 Св. Імшу 1 кастрычніка 2013 г. з папам Францішкам канцэлебравала Рада кардыналаў, свораная ўчора Пантыфікам. У першы дзень кастрычніка пачынаюцца трохдзённыя кансультацыі васьмі кардыналаў са Святым Айцом. У сваёй гаміліі Папа выказаў надзею, што такія сустрэчы ўнясуць у Касцёл больш сціпласці і спадзявання на Бога. Францішак засяродзіўся на рэакцыі двух вучнях Хрыста, якія хацелі, каб агонь зышоў на тых, хто не прымае Збаўцы. Папа нагадаў, што хрысціянства – гэта не шлях помсты. Шлях хрысціяніна – гэта пакора і лагоднасць. І сілы для гэтага, паводле Пантыфіка, трэба чэрпаць з любові і “усведамлення таго, што мы знаходзімся ў руках Айца”. Ён заклікаў сабраных не шукаць славы і карысці для сябе, быць сціплымі, і не баяцца ісці супраць плыні гэтага свету, які лічыць усё гэта “прыніжэннем велічы чалавека”. Што гэта не так, даказала св. Тэрэза ад Дзіцятка Езуса, чый успамін адзначае сёння Касцёл, адзначыў Папа.

Сіла Евангелля палягае на тым, што яно дасягае сваёй вышэйшай кропкі ў прыніжэнні Езуса. Касцёл будзе расці, калі людзі будуць бачыць у ім сведчанне сціпласці, пакоры, лагоднасці, сказаў Святы Айцец. Людзі адчуваюць патрэбу ў сведках сціплай міласэрнасці, без пыхі, дадаў ён. Міласэрнасць – гэта проста, перакананы Папа, “адараваць Бога і служыць іншым”. Менавіта таму сціплая маладая законніца, св. Тэрэза, была названа апякункай місій, бо за ёй ідзе народ.

Францішак завяршыў сваю гамілію думкай пра сённяшнее пасяджэнне Рады кардыналаў, пакліканай дапамагчы яму ў кіраванні Касцёлам. Ён выказаў спадзяванне, што яе існаванне і праца дапаможа Касцёлу даваць выдатнае сведчанне народу, які пажадае пайсці за ім.







All the contents on this site are copyrighted ©.