2013-09-30 13:10:36

Францішак: Касцёл жыве не арганізацыяй і планаваннем, а спакоем і радасцю


RealAudioMP3 Не ідэальныя арганізацыя і планаванне, але “спакой і радасць” з’яўляюцца прыкметай прысутнасці Бога ў Касцёле, лічыць Пантыфік. Ён узначаліў 30 верасня 2013 г. ранішнюю Эўхарыстыю ў ватыканскім Доме св. Марты. Вучні з энтузіязмам планавалі будучую арганізацыю Касцёла, які нараджаўся, спрачаліся аб тым, хто большы, а хто не павінен належаць да іх групы, а Езус, - сказаў Папа - гаворыць, што гэта ўсё далёка не на першым месцы, а вялікасць палягае на быцці “меншым за ўсіх”. Калі прарок Захарыя кажа аб знаках прысутнасці Бога, ён не ўзгадвае “добрую арганізацыю” або “кіраўніцтва, якое вядзе наперад”, ён кажа пра старых, якія сядзяць на рынку, і пра дзяцей, якiя гуляюць. Паводле Папы, рызыка для грамадства заключаецца ў адмове ад пажылых і дзецей, у неразуменні, што на іх заснавана будучыня народа. “Народ, якія не клапоціцца аб сваіх старых і дзецях – не мае будучыні”, - адзначыў Папа.

“Вучні хацелі эфектыўнасці, яны хацелі, каб Касцёл ішоў наперад без праблем, і гэта можа стаць спакусай для Касцёла”, - лічыць Папа, такі падыход становіцца пачаткам касцёльнага функцыяналізму. Касцёл добра арганізаваны, але без памяці, будзе Касцёлам барацьбы за ўладу і суперніцтва.

Дзеці нагадваюць Касцёлу аб Божай радасці, а старыя – аб спакоі, адзначыў Папа, а спакой і радасць – гэта паветра Касцёла, дадаў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.