2013-09-30 14:06:39

Пантыфік стварыў новы орган у структуры кіравання Касцёлам


RealAudioMP3 Папа Францішак 30 верасня 2013 г. стварыў Раду кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і вывучэнні праекту перагляду Апостальскай канстытуцыі “Pastor Bonus” адносна Рымскай курыі. Рашэнне стала вынікам “прапаноў, выказаных у ходзе агульных кангрэгацый кардыналаў перад канклавам”, якія палягалі на стварэнні “невялікай групы членаў епіскапату з розных частак свету, з якімі Святы Айцец мог бы кансультавацца, індывідуальна або калектыўна, па канкрэтных пытаннях”. У спецыяльным хірографе з нагоды заснавання Рады, падпісаным 28 верасня 2013 г., Святы Айцец адзначыў, што пасля абрання ў яго паўставалі “частыя нагоды задумацца на гэту тэму, лічачы, што такая ініцыятыва была б значнай дапамогай ў ажыццяўленні пастырскага служэння Наступніка св. Пятра”. Як прызнаўся папа Францішак, менавіта гэта стала прычынай абвяшчэння 13 красавіка 2013 г. аб стварэнні спецыяльнай кардынальскай групы з 8 чалавек. “Зараз, пасля доўгага роздуму, я лічу адпаведным, каб гэта група, праз дадзены хірограф, была абвешчана “Радай кардыналаў”, задачай якой з’яўляецца дапамога мне ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і вывучэнне праекту перагляду Апостальскай канстытуцыі “Pastor Bonus” адносна Рымскай курыі.

Пантыфік паведаміў, што ў склад Рады ўвайшлі тыя ж 8 кардыналаў, але колькасць членаў у будучым можа змяняцца. Францішак напісаў, што яго рашэнне падыктавана жаданнем узмоцніць камунію з біскупамі.

Трэба адзначыць беспрэцэдэнтнасць рашэння Святога Айца, паколькі Рада кардыналаў стала па сваіх заданнях і мэтах абсалютна новым органам у структуры кіравання Каталіцкім Касцёлам, уносячым у яе новую логіку.







All the contents on this site are copyrighted ©.