2013-09-29 13:47:09

Кс. Ламбардзі пра сімвалізм і гістарычнасць візіту Папы ў Асізі


RealAudioMP3 Сімвалічным назваў хуткі візіт Папы ў Асізі кс. Фэдэрыка Ламібардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, у інэрв’ю францішканскаму сайту “sanfrancesco.org”. “Гэта вельмі важны візіт з духоўнага пункту гледжання”, - падкрэсліў святар, бо сам Францішак у першыя дні пантыфікату неаднаразова тлумачуў сувязь свайго служэння з асізскім харызматам, які ўключае ў сябе клопат пра бедных, імкненне да міру, любоў да стварэння. Паводле кс. Ламбардзі, гэта не абстрактныя для папы Францішка паняцці, ён адкрыта і на практыцы выказваў сваю салідарнасць з людзьмі, якія адчуваюць на сабе розныя формы цярпення, што існуюць у грамадствах. Беднасць для Папы мае таксама духоўнае вымярэнне, звярнуў увагу святар. Заклікі Святога Айца да міру насілі настолькі моцны і пераканаўчы характар, што знайшлі сваё адлюстраванне ў палітычнай і грамадскай думцы, і асабліва гэта паказалі апошнія тыдні, сказаў кіраўнік Залы Друку, маючы на ўвазе ініцыятывы Пантыфіка па Сірыі. Святар перакананы, што з вуснаў Папы мы яшчэ шмат пачуем і аб абароне стварэння, бо гэта толькі пачатак яго пантыікату.

Кс. Ламбардзі заўважыў, што Францішак кардынальна змяніў характэрны для папярэдніх пантыфікатаў стыль і спосаб камунікацыі з сучасным светам. Гаворка ідзе перш за ўсё пра СМІ, якія актыўна адгукнуліся на гэтыя змены. Прыкладам таму, вялікая колькасць журналістаў, акрэдытаваных у Асізі на візіт Папы 4 кастрычніка, у першую чаргу замежных. Медыя проста не маглі не адрэагаваць станоўча на адкрытасць Пантыфіка, яго простую мову і небанальныя жэсты, узмоцненыя непасрэдным кантактам з людзьмі, лічыць кс. Ламбардзі.

Папа – гэта чалавек, які жыве спантаннасцю і які абвяшчае з такой жа спантаннасцю і непасрэднасцю жыцця пасланне Божай любові, што знаходзіць водгук у людзях, якія такім жа чынам прымаюць гэта пасланне, сказаў кіраўнік Залы Друку напярэдадні візіту Святога Айца ў Асізі.







All the contents on this site are copyrighted ©.