2013-09-28 12:24:34

Францішак пра ласку не збягаць ад крыжа


RealAudioMP3 Прасіць ласку не збягаць ад крыжа, заклікаў Папа 28 верасня 2013 г. раніцай падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. Яго гамілія была засяроджана на фрагменце Евангелля, дзе Езус абвясціў вучням аб сваёй муцы і смерці. Гэтыя словы Езуса шакавалі апосталаў, якія прымалі выключна трыўмфальны варыянт дзейнасці Хрыста, звярнуў увагу Францішак. Гэта было настолькі таямнічым і незразумелым для іх, што “яны баяліся спытаць Езуса”, аддавалі перавагу лепш не гаварыць на гэту тэму, чым “зразумець праўду”. “Яны баяліся крыжа”, - заключыў Святы Айцец. “Але не толькі вучні, не толькі Пётр, сам Езус баяўся крыжа!, - дадаў Папа - Ён не мог падманваць сябе, Ён ведаў. Настолькі вялікім быў страх Езуса ў тую ноч чацвярга, што ён пацеў крывёю; настолькі вялікім быў страх Езуса, што ён сказаў, амаль тое ж, што Пётр”, калі прасіў Айца забраць “гэты келіх”. Але розніца паміж Езусам і Пятром палягала на словах, якія Збаўца сказаў затым, калі прызнаў, што павінна споўніцца не Яго воля, але воля Айца.

Мы баімся крыжа таксама ў справе евангелізацыі, звярнуў увагу папа Францішак, але ёсць “правіла”, што “вучань не большы за Настаўніка. Існуе правіла, што няма збаўлення без праліцця крыві”, няма плённай апостальскай працы без крыжа, дадаў ён. Хрысціянін не можа збягаць ад крыжа, хоць ён і нараджае страх, лічыць Пантыфік, паколькі уцякаючы, ён аддаляецца ад Езуса, які заставіў сваім вучням “абяцанне крыжа”.

На заканчэнне гаміліі Папа звярнуўся з малітвай да Маці Божай, якая была “вельмі блізка да Езуса на крыжы”, не адымаць у хрысціян боязі крыжа але і дапамагчы не ўцякаць ад яго. “Марыя была там, і ведае, як трэба заставацца ля крыжа”, - заключыў Святы Айцец.







All the contents on this site are copyrighted ©.