2013-09-28 13:00:29

Арцыбіскуп Чэллі: каталіцкія СМІ павінны дапамагчы чалавеку справіцца з адзінотай


RealAudioMP3 Каталіцкія СМІ павінны дапамагчы сучаснаму чалавеку справіцца з адзінотай, лічыць арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Нягледзячы на ўменне карыстацца смартфонам і развіццё камунікатыўнага патэнцыялу, “ніколі раней чалавек не адчуваў настолькі глыбокай адзіноты”, звярнуў увагу іерарх падчас св. Імшы на Ватыканскім радыё 28 верасня 2013 г. Ён лічыць, што служэнне каталіцкіх журналістаў павінна адзначацца блізкасцю да чалавека, веданнем яго гісторыі, трывог і сумневаў. Толькі ў такім выпадку можна будзе прынесці ў яго жыццё пасланне пра Бога, які глыбока і горача любіць чалавека .

Арцыбіскуп Чэллі назваў “энцыклікай” апошняе інтэрв’ю папы Францішка езуіцкім СМІ, дзе Пантыфік даў азначэнне “каталіцкай цывілізацыі” і акрэсліў задане Касцёла, суправаджаць чалавека, які адчувае адзіноту і мае цяжкасці ў жыцці. Іерарх заклікаў супрацоўнікаў Ватыканскага радыё “выказваць блізкасць да сучаснага чалавека”. Менавіта да гэтага запрашае Святы Айцец, калі заклікае католікаў “адкрыць для сябе, што такое Касцёл сёння, і якім чынам гэты Касцёл павінен праяўляць сябе, камунікаваць, быць побач з чалавекам”. На думку іерарха, каталіцкія сродкі масавай камунікацыі не могуць быць у баку ад рэалізацыі тых напрамкаў, якія Папа вызначае для Касцёла, а каталіцкія журналісты не павінны забывацца аб тым, што яны з’яўляюцца “вестунамі, слугамі і пасланцамі Бога”, “Які горача любіць чалавека, знаходзіцца побач з чалавекам, падтрымлівае яго, клапоціцца аб яго сэрцы”.







All the contents on this site are copyrighted ©.