2013-09-27 12:51:57

“Caritas” звярнуліся да ААН


RealAudioMP3 Зацвердзіць новую аснову для дзеянняў, у цэнтры якіх будзе барацьба з голадам і за права на харчаванне, заклікалі сумесна “Caritas Internationalis”, “Caritas Europa” і іспанская “Caritas” Арганізацыю Аб’яднаных Нацый з нагоды яе Генеральнай Асамблеі ў Нью-Ёрку. Дабрачынныя арганізацыі просяць па-сутнасці прасоўвання новага плану развіцця да 2030 г., што ўключае ў сябе эфектыўныя меры, накіраваныя на выкараненне голаду ў самых бедных краінах. У звароце да ААН гаворыцца, што ліквідацыя голаду, харчовая бяспека і адсутнасць недаядання павінны быць ключавымі мэтамі новага ўсёабдымнага плану.

“Caritas” лічаць, што беднасць і голад могуць быць выдалены толькі пры скарачэнні няроўнасці сярод людзей і абароне правоў чалавека. У прыватнасці, робіцца спасылка на ліст, які у чэрвені 2013 г. папа Францішак даслаў да ўдзельнікаў саміту “G8”, які адбыўся ў Вялікабрытаніі, дзе Пантыфік заклікаў паставіць у цэнтр эканамічнай палітыкі чалавека.

Генеральны сакратар “Caritas Internationalis” Мішэль Рой адзначыў, што мэта дзейнасці каталіцкіх дабрачынных арганізацый – гэта ўстойлівы свет для будучых пакаленняў, у якім усе людзі будуць мець доступ да харчавання, аховы здароўя і свабоды. У сувязі з гэтым, “Caritas” завяршаюць сваё пасланне патрабаваннем распрацоўкі механізму адказнасці, які будзе служыць маніторынгу і ацэнцы выканання абавязацельстваў, што ўрады возьмуць на сябе па абароне асоб, якія жывуць у найбольш неспрыяльным становішчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.