2013-09-27 11:03:39

Ватыканскі дыпламат: дактрына “ядзернага застрашэння” – мінулае


RealAudioMP3 Святы Пасад на працягу многіх гадоў заклікае да знішчэння ядернай зброі, гаворачы ад імя ўсяго чалавевецтва, якое жадае быць свабодным ад пагрозы ядзернай вайны, адзначыў у сваёй прамове 26 верасня 2013 г. на Генеральнай Асамблеі ААН па праблеме ядзернага раззбраення сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці. Дыпламат нагадаў, што поўнае знічшэнне ядзерных арсеналаў з’яўляецца фундаментальна важным для недапушчэння ядзернай вайны. На думку прадстаўнікага Апотальскай Сталіцы, неабходна як мага хутчэй пачаць працу па падрыхтоўцы Канвенцыі ці пагаднення аб паступовым і адкрытым знішчэнні ядзернай зброі. У той жа час арцыбіскуп Мамбэрці нагадаў, што адной з галоўных перашкодаў для гэтага з’яўляцца прывязанасць краін, валодаючых атамнай зброяй, да дактрыны “ядзернага застрашэння”. “З канцом халоднай вайны, часы, калі гэта дактрына магла прымацца, ужо мінулі”, - сказаў ён і падкрэсліў, што Святы Пасад не падтрымлівае “дактрыны застрашэння”, бо “відавочна, што яна спрыяе развіццю новай зброі, перашкаджаючы сапраўднаму ядзернаму раззбраенню”.

Паводле ватыканскага дыпламата, неабходна “тэрмінова пачаць працаваць” у накірунку гарантавання беспекі, якая б не грунтавалася на прынцыпе “ядзернага застрашэння”. Ён нагадаў, што гэта палітыка пастаянна прыводзіць да страты чалавечых, фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў, у той час, як іх патрабуюць сферы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльных паслуг ва ўсім свеце. Акрамя таго, узмацненне ядзерных арсеналаў павялічвае пагрозы, звязаныя з кліматычнымі зменамі, тэрарызмам і міжнародным крыміналам. “Усё гэта павінна прымусіць нас задумацца над этычным вымярэннем і маральнай легітымнасцю вытворчасці ядзернай зброі, яе распрацоўкі, развіцця, павелічэння і выкарыстання”, - сказаў арцыбіскуп Мамбэрці.








All the contents on this site are copyrighted ©.