2013-09-26 14:06:50

Філіпінскі кардынал: Францішак заваяваў сэрцы азіятаў


RealAudioMP3 Як на Касцёл у Азіі глядзіць папа Францішак? - на гэта пытанне ў размове з Ватыканскім радыё адказаў кардынал Луіс Антоніа Тагле, арцыбіскуп Манілы. Філіпінскі іерарх перакананы, што місійная праца ў Азіі магчыма толькі шляхам дыялогу, і ён павінен развівацца ад “місіі да народаў” (missio ad gentes) у напрамку “місіі сярод народаў” (missio inter gentes). Кардынал назваў тры тыпу дыялогу: дыялог з беднымі, дыялог з традыцыйнымі і новымі культурамі і дыялог з традыцыйнымі рэлігіямі. “Мы вельмі рады , што ў нас ёсць Папа, які падтрымлівае гэты шлях дыялогу. Гэта не лёгка, як меншасць весці дыялог з буйнымі рэлігіямі ў Азіі, але гэта магчыма”, - сказаў іерарх.

Каталіцкі Касцёл у Азіі вельмі ўзрадавала навіна аб прызначэнні арцыбіскупа Параліна Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, паведаміў кардынал Тагле. Новы бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца мае вопыт у вядзенні перамоў з Кітайскай Народнай Рэспублікай і шмат дапамог Касцёлу ў Азіі, асабліва, што тычыцца адносін з В’етнамам. Мясцовы Касцёл, паводле меркавання філіпінскага іерарха – гэта Касцёл бедных, меншасцяў і мігрантаў.

Арцыбіскуп Манілы паведаміў, што філіпінцы вельмі віталі абранне Францішка. “Людзі прынялі Папу з любоўю, чуласцю і запалам, бо ён паказвае твар Касцёла, які вельмі блізкі да азіяцкай культуры”, - сказаў ён. Тое, што Пантыфік падкрэслівае важнасць міжчалавечых адносін, для азіятаў з’яўляецца выразам духоўнасці і блізкасці да Бога, сказаў кардынал Тагле. Гэтым, паводле яго, папа Францішак заваяваў сэрцы філіпінскіх і азіяцкіх вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.