2013-09-26 10:22:11

Францыя: 40 гадоў шчыльнага дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі


RealAudioMP3 Служба французскай біскупскай канферэнцыі па сувязях з ісламам адзначыць сваё 40-годдзе. У рамках святкавання гадавіны 28 верасня 2013 г. у Парыжы пройдзе адмысловая канферэнцыя, у якой прыме ўдзел кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Ён выступіць з дакладам: “Абавязацельствы і перспектывы ісламскага-хрысціянскага дыялогу сёння”. На адкрыцці канферэнцыі будзе таксама Тарек Убру, імам Вялікай мячэці Бардо.

Служба па сувязях з ісламам французскага епіскапату паўстала ў 70-я гады і адразу заняла на нацыянальнай і міжнароднай арэне месца галоўнага героя дыялогу паміж хрысціянамі і мусульманамі. На працягу 40 гадоў яна спрыяе развіццю дыялога па некалькіх напрамках, у тым ліку праз развіццё кантактаў паміж рэлігійнымі лідэрамі, асацыяцыямі і месцамі культу. Дыялог разглядаецца з пункту гледжання тэалагічнага, душпастырскага і духоўнага. Вынікам 40-гадовай працы стала стварэнне цэнтра дакументацыі, у якім захоўваецца 1600 дакументаў.

На думку дырэктара Службы, кс. Крыстофа Руку, духоўным выклікам для хрысціянска-мусульманскага дыялогу сёння з’яўляецца пераасэнсаванне сумеснай гісторыі двух рэлігій.







All the contents on this site are copyrighted ©.