2013-09-26 12:18:49

30 гадоў Ватыканскаму тэлецэнтру


RealAudioMP3 Ватыканскі тэлецэнтр адзначыць сваё 30-годдзе. Ён быў створаны 22 кастрычніка 1983 г. па просьбе Яна Паўла II. Свой юбілей, па словах дырэктара, кс. Дырыа Вігано, установа сустрэне заканчэннем аблічбоўкі каштоўнага архіву, новай інтэрнэт-старонкай і інавацыйнай платформай для кіравання кантэнтам. Кіраўнік адзначыў, што пантыфікат Францішка стаў сапраўдным выклікам для тэлецэнтра. Пантыфік прыцягвае вялікую ўвагу сродкаў масавай інфармацыі і попыт на відэа-матэрыялы з ім з боку буйных нацыянальных і міжнародных сетак узрос у некалькі разоў.

Кс. Вігано абвясціў аб правядзенні буйной міжнароднай канферэнцыі ў кастрычніку 2014 г. у Рыме, прысвечанай юбілею Ватыканскага тэлецэнтра.







All the contents on this site are copyrighted ©.