2013-09-25 12:54:44

У ардынарыятаў англіканскай традыцыі з’явіўся свой імшал


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца зацвердзіла тэксты св. Імшы для выкарыстання ў каталіцкіх ардынарыятах англіканскай традыцыі, паведамілі ў Персанальным ардынарыяце Маці Божай Уолсінгемскай. Яны ўвойдуць ва ўжытак 10 кастрычнік 2013 г. Тэксты былі распрацаваныя для выкарыстання ў ардынарыятах ва ўсім ангельскамоўным свеце і захоўваюць асноўныя рысы англіканскай духоўнай і літургічнай традыцый. Трэба нагадаць, што некаторы час таму Святым Пасадам ужо былі зацверджаны абрады сужэнства і пахавання.

“Увядзенне гэтых новых тэкстаў св. Імшы для ардынарыятаў вельмі важна, бо гэта азначае, што ў нас зараз ёсць наша ўласная літургія, якая ўносіць у св. Імшу рымскага абраду прыгожыя англіканскія тэксты, якія на працягу некалькіх пакаленняў асвячаліся малітвай” , - адзначыў кс. прэлат Эндру Бэрнэм.

У абрад св. Імшы для каталіцкіх ардынарыятаў англіканскай традыцыі былі ўключаны тэксты так званай “Кнігі агульных малітваў”, прынятай у Англіканскай Царкве ў 1662 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.