2013-09-25 11:47:51

Папская рада ініцыявала сустрэчу аб ролі жанчын у Касцёле


RealAudioMP3 Папская рада па справах свецкіх абвясціла аб правядзенні ў Рыме даследчага семінару, прысвечанага ролі і годнасці жанчыны ў Касцёле. Форум адбудзецца 10-11 кастрычніка, у 25-ю гадавіну публікацыі Апостальскага паслання бл. Яна Паўла II “Mulieris dignitatem”, у якім была падкрэслена цэнтральная роля і пакліканне жанчын у Касцёле і грамадстве. Ініцыятарам выступіла жаночая секцыя Папскай рады. Ян Павел II у сваім дакуменце падкрэсліў актуальнасць тэмы ўзаемаадносін паміж мужчынам і жанчынай з адпаведнай ім своеасаблівасцю, што ўяўляе сабой цэнтральны момант “антрапалагічнага пытання”, настолькі вырашальнага ў сучаснай культуры і, у рэшце рэшт, у любой культуры. Папа сцвердзіў, што хрысціяне павінны развіваць культуру, якая прызнае за жанчынай, у галіне права і ў рэчаіснасці, належную ёй годнасць, якая дазваляе ёй супрацоўнічаць у стварэнні грамадства. Ян Павел II назваў гэта “тыповым жаночым геніем”.







All the contents on this site are copyrighted ©.