Папа пацвердзіў паўнамоцтвы ватыканскіх кардыналаў
24 верасня 2013 г.
Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай курыі. Кардынал
Пітэр Тарксан, такім чынам, застаецца старшынёй Папскай Рады “Iustitia et Pax”, а
біскуп Марыё Toза працягвае выконваць у гэтай дыкастэрыі абавязкі сакратара. Таксама
кардынал Станіслаў Рылка застанецца старшынёй Папскай рады па справах свецкіх, а біскуп
Ёзэф Клеменс, яе сакратаром. Адразу пасля свайго абрання папа Францішак пацвердзіў
паўнамоцтвы кіраўніцтва Рымскай курыі, але гэта насіла часовы характар. З адстаўкай
Бэнэдыкта XVI 28 лютага 2013 г. яны аўтаматычна страцілі свае пасады.
Францішак
даручыў вышэйузгаданаму кіраўніцтву дыкастэрый выконваць свае абавязкі да канца бягучага
пяцігадовага тэрміну, ён для членаў і кансультантаў Папскай рады па справах свецкіх
заканчваецца 31 снежня 2013 г, яны сустрэнуцца на сваёй апошняй сесіі ў такім складзе
незадоўга да гэтай даты. Тое ж тычыцца і членаў і кансультантаў Папскай рады “Iustitia
et Pax”.
У мінулую суботу Папа пацвердзіў паўнамоцтвы нямецкага арцыбіскупа
Герхарда Людвіга Мюлера на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.