Святы Айцец скіраваў
24 верасня 2013 г. пасланне на Дзень мігранта і бежанца. Ён будзе адзначацца праз
некалькі месяцаў – 19 студзеня 2014 г. Францішак назваў “знакам часу” працэсы міграцыі,
існуючыя сёння ў глабальным маштабе і “накіраваныя на паляпшэнне ўмоў жыцця чалавечай
сям’і” у эканамічным, палітычным і культурным плане; яны дэманструюць імкненне чалавецтва
“жыць у адзінстве з павагай да адрозненняў”, адкрытасць і гасціннасць, якія дазваляюць
справядліва размяркоўваць каштоўнасці планеты, захаванне і ўмацаванне годнасці і цэнтральнага
месца кожнага чалавека. Аднак, у з’яве міграцыі, адзначыў папа Францішак, прысутнічае
і “таямніца граху”: “дыскрымінацыя, эксплуатацыя, боль і смерць”, якія праяўляюцца
ў розных формах гандлю людзьмі і нявольніцтва, што кантрастуе з імкненнем мігрантаў
да лепшай будучыні “не толькі для сябе, але і для сваіх сем’яў і блізкіх”.
Заклік
да стварэння “лепшага свету” для Пантыфіка, не проста абстрактнае паняцце або нешта
недасягальнае. У сваім Пасланні ён назваў канкрэтныя мэты, якія стаяць перад чалавецтвам:
вызваліцца ад галечы , забеспячыць кожнага сродкамі да існавання, даць доступ да сферы
аховы здароўя і магчымасць да працы, вызваліцца ад прыгнёту і абразы гонару і годнасці
чалавека, зрабіць даступнай адукацыю.
Эканамічны рост дасягаецца часта без
уліку найбольш уразлівых і безабаронных, сцвердзіў з жалем Святы Айцец. “Свет можа
стаць лепшым толькі тады, калі асноўная ўвага засяроджана на асобе”, - напісаў ён,
і дадаў, што гаворка ідзе перш за ўсё пра бедных, хворых, зняволеных, патрабуючых.
Папа чарговы раз запрасіў “перайсці ад культуры адчужэння да культуры сустрэчы і гасціннасці”.
“Мігранты
і бежанцы не з’яўляюцца пешкамі на шахматнай дошцы чалавецтва, - падкрэсліў Пантыфік
- гэта дзеці, жанчыны і мужчыны , якія пакідаюць або вымушаны пакінуць свае дамы па
розных прычынах, якія маюць тое ж законнае жаданне больш умець, больш мець, але, перш
за ўсё, больш быць”. “Міграцыйная актыўнасць сёння з’яўляюцца найбуйнейшым за ўсю
гісторыю гэтай з’явы перамяшчэннем людзей, калі не народаў”, - звярнуў увагу Францішак
і дадаў, што менавіта таму Касцёл імкнецца зразумець асноўныя прычыны міграцыі, каб
пераадолець яе негатыўныя наступствы і паказаць яе станоўчыя эфекты для супольнасцяў.
Папа
заклікаў падысці да працэсу міграцыі па-новаму, справядліва і эфектыўна, што патрабуе,
перш за ўсё, духа міжнароднага супрацоўніцтва і глыбокай салідарнасці і спагады. Ён
запрасіў знішчыць забабоны адносна мігрантаў, які часта выклікаюць у мясцовых супольнасцях
падазрэнні і варожасць. І тут сваю станоўчыю ролю, паводле Пантыфіка, могуць адыграць
сродкі масавай інфармацыі: яны павінны ламаць стэрэатыпы і даваць праўдзівую інфармацыю.
Францішак
нагадаў, што вартасць чалавека вымяраецца не крытэрыямі эфектыўнасці, сацыяльнага
статусу, этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці, а тым, што ён створаны на вобраз і
падабенства Божае. Таму міграцыя, заўважыў Святы Айцец – гэта магчымасць для новай
евангелізацыі, адкрыцця прасторы для развіцця новага чалавецтва, абвешчанага ў пасхальнай
таямніцы, чалавецтва, для якога кожная чужая зямля – гэта Бацькаўшчына, а кожная Бацькаўшчына
– чужына. Папа заклікаў мігрантаў і бежанцаў не губляць надзеі і запэўніў у сваёй
малітве.