2013-09-24 15:32:38

Ватыканскі іерарх з візітам у Казахстане


RealAudioMP3 Кардынал Жан -Луі Таран знаходзіцца з візітам у Казахстане на запрашэнне старшыні Сената краіны Кайрата Мамі. Візіт старшыні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу прымеркаваны да дзесятай гадавіны правядзення Кангрэсу лідэраў сусветных і традыцыйных рэлігій. У 2003 г. ён адбыўся ў Астане па ініцыятыве Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і да сённяшняга дня з’яўляецца важным інстытутам міжрэлігійнага дыялогу. З таго часу ў форумах, якія праходзяць кожныя тры гады, заўсёды прымала ўдзел ватыканская дэлегацыя.

Казахстан, дзе католікі складаюць менш за 2% насельніцтва , устанавіў дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам 17 кастрычніка 1992 г. Праз шэсць гадоў, 24 верасня 1998 г., было падпісана пагадненне паміж двума бакамі, якое гарантуе правы і абавязкі католікаў у краіне, а таксама правы і абавязкі дзяржавы ў адносінах да іх. Сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Казахстане з’яўляецца паходзячы з Беларусі кс. Аляксандр Рагіня.

Ян Павел II у верасні 2001 г. здзейсніў у краіну апостальскі візіт.

Кардынал Таран прабудзе ў Казахстане да 26 верасня. Падчас знаходжання ў рэспубліцы ён пазнаёміцца з жыццём мясцовага Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.