2013-09-24 16:43:53

Бэнэдыкт XVI адказаў на крытыку італьянскага матэматыка


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI звярнуўся да італьянскага пісьменніка і матэматыка Пьерджорджыа Одзіфрэдзі, аўтара кнігі “Дарагі Папа, я пішу табе”, якая выйшла ў 2011 г. і ўтрымлівае на сваіх страронках крытыку каталіцкай веры і ў прыватнасці навучання Папы на пенсіі. Бэнэдыкт XVI напісаў да навукоўцы 11-старонкавы ліст. 3 верасня апошні атрымаў яго па пошце, а 24 верасня ён быў часткова апублікаваны італьянскім выданнем “La Repubblica”. У лісце Бэнэдыкт XVI засяродзіўся галоўным чынам на трох галоўных пунтах – веры, навуцы і зле. У першую чаргу ён падзякаваў навукоўцы за магчымасць дыялога і прызнаўся, што прачытаў некаторыя часткі яго кнігі з “задавальеннем і карысцю”, але адначасова быў дзіўлены “некаторай агрэсіўнасцю і нядбайнасцю аргументацыі”.

Бэнэдыкт XVI пагадзіўся з навукоўцам, што матэматыка з’яўляецца адзінай “навукай” у вузкім сэнсе гэтага слова, але таксама заклікаў пагадзіцца, што тэалогія зрабіла вялікі ўклад “у гістарычную сферу і філасофскую думку”, падкрэсліваючы, што важнай функцыяй тэалогіі з’яўляецца “падтрымка рэлігіі, звязанай з розумам, і розума, звязанага з рэлігіяй”. Папа на пенсіі таксама адзначыў, што “калі нельга маўчаць пра грахі Касцёла, тады нельга маўчаць і пра вялікія светлыя промні дабрыні і чысціці, якія хрысціянскае вера выпраменьвае на працягу стагоддзяў”. “Праўда, што таксама і сёння вера падштурхоўвае многіх людзей да бескарыслівай любові, служэння іншым, шчырасці і справядлівасці”, - напісаў ён.

Звяртаючыся да матэматыка, Бэнэдыкт XVI падкрэсліў: “Тое, што Вы кажаце пра Езуса, не годнае вашай навуковай ступені”, а заканчаючы ліст адзначыў, што крытыка Одзіфрэдзі часам з’яўляецца “цяжкай”, але шчырасць – гэта частка дыялога, “бо толькі так можа ўзрастаць пазнанне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.