2013-09-23 12:55:15

Катэхізіс для смартфонаў і таблетаў падрыхтаваны ватыканскай дыкастэрыяй


RealAudioMP3 Італьянамоўныя карыстальнікі смартфонаў і таблетаў атрымаюць магмасць мець заўсёды у кішэні Катэхізіс Каталіцкага Касцёла і яго Кампендый. З нагоды Дня катэхетаў, які будзе адзначацца ў Рыме 25-29 верасня Папская рада па новай евангелізацыі падрыхтавала спецыяльны элетронны дадатак, які можна будзе бесплатна спампаваць на свой гаджэт. Паводле старшыні гэтай ватыканскай дыкастэрыі арцыбіскупа Рына Фізікелы, з дапамогай дадатку, можна будзе з лёгкасцю праглядаць тэксты катэхізіса, а таксама змешчаныя ў ім біблійныя ўрыўкі і слоўнік паняццяў, а таксама дзяліцца імі ў сацыяльных сетках. “Прылада, дапаможа тым, хто жадае лепш пазнаваць веру, якая перадавалася на працягу стагоддзяў, а таксама спадчыну навучання і духоўнасці, змешчаную на гэтых старонках”, - лічыць арцыбіскуп Фізікела.








All the contents on this site are copyrighted ©.