2013-09-23 14:07:40

Аўтар інтэрв’ю з Папам: размаўляць з Францішкам, як стаяць каля вулкана ідэй


RealAudioMP3 “Размаўляць з папам Францішкам, гэта як стаяць побач з вулканам, вулканам ідэй і поглядаў”, - адзначыў кс. Антоніа Спадара, галоўны рэдактар езуіцкага часопісу “La Civiltà Cattolica”, якому Святы Айцец даў вялікае інтэрв’ю апублікаванае 19 верасня. Святар падзяліўся з Ватыканскім радыё сваімі ўражаннямі ад размовы з Пантыфікам, а таксама расказаў, як нарадзілася думка зрабіць інтэрв’ю з ім. Паводле кс. Спадара, ідэя ўзнікла падчас дыскусіі з іншымі рэдактарамі езуіцкіх часопісаў Еўропы і амерыканскага кантынента. “Мы выразілі жаданне (...) зрабіць інтэрв’ю з Пантыфікам – звярнуцца да яго з некаторымі важнымі пытаннямі аб яго духоўным і езуіцкім жыцці, аб тым, што значыць быць Папам для езуіта, а з іншага боку – якія перспектывы Касцёла. Каб увогуле немнога зразумець, хто такі Хорхе Марыё Берголіа, кім з’яўляецца гэты Папа і якое яго бачанне рэальнасці”, - сказаў святар. Ён адзначыў, што прадставіў Святому Айцу гэту ідэю 14 чэрвеня, аб праз некаторы час атрымаў станоўчы адказ.

Кс. Спадара падкрэсліў, што інтэрв’ю з Папам не праходзіла ў традыцыйнай форме пытанняў і адказаў, а больш нагадвала размову, якая потым была прыведзена да адпаведнага да друку выгляду. Папа, канешне, праглядзеў яго перад публікацыяй.

Размова са Святым Айцом стала для езуіта сапраўдным “духоўным досведам”. Ужо на першых старонках інтэрв’ю Францішак акрэсліў сябе як “грэшнік, на якога паглядзеў Пан”. Паводле святара, гэта было адказам на пытанне: “Хто такі Хорхе Марыё Берголіа?”. Папа быў здзіўлены, а потым адказаў першае, пра што падумаў: “я грэшнік”, падзяліўся кс. Спадара.

На думку рэдактара “La Civiltà Cattolica”, чытаючы словы Папы пра патрэбу зменаў у Касцёле варта памятаць, што ён з’яўляецца вельмі праніклівым чалавекам: ён не той, хто атрымлівае задавальненне ад прыняцця рашэнняў, але той, хто шукае Бога ва ўсіх рэчах, ва ўсіх падзеях і глыбока разумее, што адбываецца вакол яго і ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.