2013-09-22 11:37:38

Францішак на Сардзініі: дзе няма працы – не хапае годнасці


RealAudioMP3 “Мы не жадаем гэтай эканамічнай сістэмы без этыкі, глабалізаванай і ідалапаклонніцкай, якая прычыняе нам шмат зла. У цэнтры павінны быць мужчына і жанчына, як жадае Бог, а не грошы, не пакланенне грошам ”. Такімі словамі папа Францішак, пачаў свой душпастырскі візіт на Сардзінію. Па-прыбыцці на востраў, раніцай 22 верасня, Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі свету працы. Тэкст сваёй, загадзя падрыхтаванай прамовы, ён перадаў мясцоваму арцыбіскупу, а да прысутных звярнуўся больш простымі словамі. Папа падзяліўся, што ведае аб праблемах рабочых і прадпрымальнікаў не па чутках. “Мая сям'я, мой тата, яшчэ маладым паехаў у Аргентыну (...) і пакутаваў ад жудаснага крызісу 1930-х гадоў. Яны згубілі ўсё, не было працы. Я, у той час яшчэ не нарадзіўся, але ў маім дзяцінстве я чуў, як апавядалі пра гэта, пра гэтыя пакуты”, - расказаў Францішак.

Папа адзначыў: “Я павіннен сказаць вам – “адважней”, але таксама ўсведамляю, што павінен зрабіць усё магчымае, каб гэта слова – “адвага”, не было толькі прыгожым словам з мінулага, не было толькі ўсмешкай сардэчнага супрацоўніка, супрацоўніка Касцёла, які прыходзіць і кажа вам “адважней”. “Не! Я гэтага не хачу! Хачу, каб гэта адвага прыйшла да мяне знутры і падштурхнула зрабіць усё магчымае, як пастыра, як чалавека. Мы павінны з салідарнасцю і разумнасцю адказаць на гэты гістарычны выклік”, - сказаў Святы Айцец.

“Тут я бачу пакуты з прычыны адсутнасці працы, якія вядуць да адчування страты годнасці. Дзе няма працы – не хапае годнасці”, - сказаў Папа. Паводле Святога Айца, гэта праблема тычыцца не толькі Сардзініі, Італіі ці некаторых еўрапейскіх краін: “Гэта наступствы сусветнага выбару, эканамічнай сістэмы, якая ў цэнтры мае ідала, імя якому – грошы. Бог хацеў, каб у цэнтры свету не было ідалаў, а быў чалавек, мужчына і жанчына. Але ў цэнтры гэтай сістэмы без этыкі знаходзіцца ідал, а свет стаў пакланняцца грошам. Кіруюць грошы”, - сказаў Папа.

У той час, як прамаўляў Пантыфік некаторыя вернікі выкрыквалі “Працы, працы!”. “Гэта ваша малітва”, - адказаў Папа і дадаў: “праца азначае годнасць, магчымасць прыносіць хлеб дамоў. І мы павінны сказаць “не” гэтай “культуры адходаў”. Мы павінны сказаць: “жадаем справядлівай сістэмы””.

Францішак заклікаў не губляць надзею і не дазволіць скарсці яе. Сваю першую сустрэчу на Сардзініі ён закончыў малітвай: “Пане, Табе хапала працы, Ты працаваў плотнікам, быў шчаслівым. Пане, нам не хапае працы, ідалы жадаюць скрасці ў нас годнасць (...) Пане не пакінь нас у адзіноце (...) Дапамажы нам дапамагаць адно аднаму (...), дай нам працу і навучы змагацца за працу”.








All the contents on this site are copyrighted ©.