Пантыфік да сардзінцаў: заўсёды будзьце сапраўднымі дзецьмі Марыі і Касцёла!
22 верасня, на заканчэнне
Эўхарыстыі ў санктуарыі Маці Божай з Банарыё, перш чым памаліцца “Анёл Панскі”, Папа
прывітаў усіх прысутных біскупаў Сардзініі. “Тут каля ног Маці Божай, я б хацеў падзякаваць
усім і кожнаму, вам, дарагія вернікі, святары, законнікі і законніцы, улады і асабліва
тыя, хто працаваў, каб арганізаваць гэты душпастырсткі візіт”, - сказаў Папа. Ён выразіў
жаданне даверыць усіх апецы Маці Божай з Банарыё і нагадаў, што Сардзінія мае глыбокую
сувязь з Маці Божай, якая выражаецца ў мясцовай пабожнасці і культуры. “Заўсёды будзьце
сапраўднымі дзецьмі Марыі і Касцёла і сведчыце аб гэтым вашым жыццём, ідучы за прыкладам
святых!”, - заклікаў Папа.