2013-09-21 13:52:33

Хрысціянскія лідэры заклікаюць ААН да прыняцця рэзалюцыі па Сірыі


RealAudioMP3 Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў з Блізкага Усходу, з краін Еўропы, ЗША і Расіі сабраліся разам, каб падтрымаць намаганні па мірнаму ўрэгуляванню канфлікта ў Сірыі. У сустрэчы прынялі удзел арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, грэка-каталіцкі Патрыярх Антыёхіі і Блізкага Усходу Грыгорый ІІІ Лахам, мітрапаліт Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, іншыя прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў, ААН і Лігі Арабскіх краін. Месцам правядзення форума стала сядзіба экуменічнага інстытута “Бозэ” у Швейцарыі. Яго ўдзельнікі заклікалі кіраўнікоў краін свету і Савет Бяспекі ААН прыняць рэзалюцыю на падставе дамовы паміж дыпламатамі ЗША і Расіі аб мірным урэгуляванні сірыйскага канфлікта.








All the contents on this site are copyrighted ©.