2013-09-21 12:49:53

Папа: у сферы камунікацыі Касцёл павінен умець запальваць сэрцы


RealAudioMP3 “Вялікі лічбавы кантынент – гэта не толькі тэхналогія, ён складаецца з рэальных мужчын і жанчын, якія нясуць з сабой тое, што маюць унутры: уласныя пакуты, трывогі, пошук праўдзівага, прыгожага і добрага”, - з такімі словамі папа Францішак звярнуўся да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, якіх прыняў 21 верасня на аўдыенцыі. У сваёй прамове Пантыфік заклікаў спытаць саміх сябе – якая роля Касцёла ў камунікацыйнай рэальнасці? “У любоў сітуацыі, нягледзячы на тэхналогіі, я думаю, што мэтай гэтага павінна быць уключэнне ў дыялог з сучаснымі мужчынамі і жанчынамі, каб зразумець іх чаканні, сумнівы, надзеі. Яны мужчыны і жанчыны немнога расчараваныя у хрысціянстве, якое ім здаецца стэрыльным, з прычыны яго цяжкасцяў у дакладнай перадачы глыбокага сэнсу, які дорыць вера”, - адзначыў Папа. Паводле Святога Айца важна быць здольнымі весці дыялог, уваходзячы таксама ў прасторы створаныя новымі тэхналогіямі, сацыяльнымі сеткамі і прысутнічаць там слухаючы, размаўляючы і натхняючы. “Не бойцеся гэтай прысутнасці (...). Касцёл, які суправаджае на шляху, здольны крочыць з усімі!”, - сказаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што галоўны выклік на які трэба адказаць не з’яўляецца “прынцыпова тэхналагічным”. “Мы павінны спытаць сябе (...) ці мы здольныя, таксама і ў гэтай сферы, несці Хрыста, весці на сустрэчу з Хрыстом? Ці мы здольныя перадаваць аблічча Касцёла, каб ён стаў “домам” для усіх?

“Таксама і ў кантэксце камунікацыі патрэбны Касцёл, які здольны несці цяпло, запальваць сэрцы. Наша прысутнасць, нашы ініцыятывы могуць адказаць на гэта патрабаванне? Мы маем каштоўны скарб, які трэба перадаць, скарб, які нясе святло і надзею. У ім існуе вялікая патрэба! Але ўсё гэта патрабуе ўважлівай і кваліфікаванай падрыхтоўкі святароў, законнікаў, законніц, свецкіх таксама і ў гэтай сферы”, - сказаў Папа.

Францішак адзначыў, “што мы з’яўляемся толькі сродкамі і галоўная праблема не ў засваенні складаных тэхналогій, хоць яны неабходныя для актуальнай і дзейснай прысутнасці”. “Няхай для нас заўсёды будзе ясна, што Бог, у якога мы верым, Бог заклапочаны чалавечам, хоча аб’явіцца праз нашы сродкі, нават калі яны бедныя, таму што гэта Ён дзейнічае, Ён перамяняе, Ён збаўляе жыццё чалавека”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.