2013-09-20 13:34:50

Ватыкан: сустрэча катэхэтаў з усяго свету


RealAudioMP3 Пад дэвізам: “Катэхэт– сведка веры” ў Ватыкане 25-29 верасня, з нагоды Года веры, пройдзе шмат мерапрыемстваў, прысвечаных катэхэтам. Сустрэча катэхетаў з усяго свету ў Вечным Горадзе склікана таксама, каб нагадаць 20-ю гадавіну апублікавання Катэхізісу Каталіцкага Касцёла. Найважнейшымі падзеямі Тыдня Катэхэтаў будуць дзве сустрэчы з папам Францішкам: 27 верасня, калі Святы Айцец звернецца да іх з катэхэзай, якая будзе прысвеча хрысціянскай веры, і 29 верасня, калі ўзначаліць св. Імшу на плошчы св. Пятра.

Катэхэты падчас рымскіх мерапрыемстваў абмяркуюць, між іншым, спосабы абвяшчэння Евангелля ў розных грамадскіх кантэкстах, а таксама ролю і значэнне прац, якія праводзяць, асабліва ў краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, дзе з-за недахопу святароў яны з’яўляюцца галоўнымі абвяшчальнікамі паслання Хрыста. Асаблівым момантам рымскага форума стане таксама сход ўдзельнікаў пры магіле св. Пятра, дзе яны разам складуць вызнанне веры.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.