2013-09-19 12:26:13

Францішак спачувае ахвярам катаклізмаў у Мексіцы


RealAudioMP3 18 верасня папа Францішак выразіў спачуванні ахвярам прыродных катаклізмаў у Мексіцы. Шторм “Мануэль” і ўраган “Інгрыд” абрынулі на краіну моцныя дажджы і магутныя вятры, якія прывялі да паводак і апоўзняў. У выніку чаго за апошнія дні загінулі па меншай меры 80 чалавек, дзесяткі людзей прапалі без вестак і тысячы засталіся без даху над галавой. У тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Папа запэўніх ахвяраў катаклізму ў сваёй малітве, выразіў спачуванні сем’ям загінуўшых, а таксама бацькоўскі клопат і духоўную блізкасць параненым і пазбаўленым дамоў. Францішак заклікаў усіх людзей добрай волі да братэрскай салідарнасці, каб адбудаваць пашкоджаныя ўраганам тэрыторыі і дапамагчы ўсім, хто прабывае ў пакутах і роспачы.








All the contents on this site are copyrighted ©.