2013-09-19 12:38:23

Папа прызначыў новага кіраўніка місіі “sui iuris” у Таджыкістане


RealAudioMP3 19 верасня папа Францішак прыняў адстаўку кс. Карласа Авілы з пасады кіраўніка місіі “sui iuris” у Таджыкістане. Адначасова Святы Айцец прызначыў новага кіраўніка гэтай ўстановы, кс. Педра Раміра Лопеза, з Кангрэгацыі Божага Слова, вядомай таксама, як кангрэгацыя айцоў-вербістаў. Кс.Педра Раміра Лопез нарадзіўся ў 1978 г., у Сан Рафаэле, у Аргентыне. У 1996 г. паступіў у мясцовую духоўную семінарыю, і ў 2003 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. З 2004 г. вядзе пастырскую працу ў місіі “sui iuris” у Таджыкістане, дзе займае пасаду пробашча парафіі св. Юзафа ў Душанбэ і вядзе актыўную дзейнасць ў мясцовым “Caritas”. Акрамя іспанскай мовы размаўляе на італьянскай, ангельскай, рускай і таджыкскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.