2013-09-19 15:17:21

Вьетнамская ўрадавая дэлегацыя знаходзіцца ў Ватыкане


RealAudioMP3 Дыялог і супрацоўцтва паміж Апостальскай Сталіцай і Вьетнамам працягваецца. 15-20 верасня ў Рыме знаходзіцца дэлегацыя Камітэта па рэлігійных справах гэтай краіны. Яе члены сустрэліся з падсакратаром Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кс. прэлатам Тадэвушам Войдам і падсакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыяту Яго Святасці Папы кс. прэлатам Антуанам Камільеры. Яны наведалі Ватыканскае радыё, а 18 верасня, падчас агульнай аўдыенцыі, іх асабіста прывітаў Францішак. У рамках сустрэч прадстаўнікоў Святога Пасаду з членамі вьетнамскай дэлегацыі адзначалася пазітыўнае развіццё двухбаковых адносін, а таксама падтрымка дзейнасці Каталіцкага Касцёла з боку урада гэтай азіяцкай краіны. Члены дэлегацыі выразілі пажаданне, каб вьетнамскія католікі былі актыўнымі ў пабудове і развіцці краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.