2013-09-18 11:16:35

Святы Айцец звярнуўся з заклікам аб міры


RealAudioMP3 На заканчэнне аўдыенцыі 18 верасня папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры. Ён нагадаў, што кожны год, 21 верасня, ААН адзначае Міжнародны дзень міра, а Экуменічнай Рада Цэркваў заклікае сваіх членаў маліцца аб міры. “Я заклікаю католікаў ва ўсім свеце далучыцца да іншых хрысціян, каб прыцягваць прасіць Бога аб дары міра у самых неспакойных месцах нашай планеты. Няхай мір, дар Езуса, зможа заўсёды жыць у нашых сэрцах і падтрымліваць прапановы і дзейнасць кіраўнікоў нацый і усіх людзей добрай волі. Уключымся ўсе ў патрымку намаганняў на карысць дыпламатычнага і палітычнага спынення успышак вайны, якія ўсё яшчэ турбуюць”, - заклікаў Папа. Святы Айцец падкрэсліў што, ў першую чаргу думае пра “дарагое насельніцтва Сірыі”, чалавечая трагедыя якога, можа быць вырашана толькі праз дыялог і перамовы, павагу да справядлівасці і годнасць кожнага чалавека, асабліва самых бедных і безабаронных.








All the contents on this site are copyrighted ©.