2013-09-17 11:21:09

Францішак: Касцёл нагадвае жанчыну, якая бароніць дзяцей і вядзе на сустрэчу з Езусам


RealAudioMP3 Касцёл мае адвагу жанчыны, якая бароніць сваіх дзяцей, вядучы іх на сустрэчу з Езусам. Такое параўнанне папа Францішак зрабіў 17 верасня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты. У цэнтры разважання Пантыфіка было евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з удавой у горадзе Наін. Хрыстус пранікся глыбокім спачуваннем да гэтай жанчыны, якая акрамя мужа была вымушана пахаваць і сына. Паводле Папы, Езус мае асаблівую любоў да ўдоваў і Ён добра ведаў, што значыла для жанчыны застацца удавой у тую эпоху. Святы Айцец адзначыў, што “гэта ўдава” з’яўляецца “вобразам Касцёла”. Ён патлумачыў: Жаніх, якім з’яўляецца Езус, адыйшоў і зараз Касцёл крочыць у гісторыі з надзеяй знайсці Яго зноў. А гэта нагадвае пра лёс удавы. “Гэты адважны Касцёл, які бароніць сваіх дзяцей, як удава, якая ішла да карумпаванага суддзі, каб бараніць, бараніць і нарэшце перамагла. Наша маці Касцёл – адважная! Яна мае адвагу жанчыны, якая ведае, што яе дзеці прыналежаць ёй і павінна бараніць іх, каб прывесці на сустрэчу са сваім Жаніхом”, - сказаў Папа.

Францішак нагадаў пра некаторыя біблійныя постаці ўдоваў і асабліва адзначыў прыклад адважнай махабейскай удавы, якая размаўляла са сваімі дзецьмі “на дыялекце”. Паводле Папы, таксама і Касцёл размаўляе са сваім дзецьмі на такім дыялекце, які яны могуць зразумець – “мове катэхізіса”, якая “дае нам сілы ісці наперад у барацьбе са злом”.

“Такая яна наша маці Касцёл! Гэта Касцёл, які калі верны – здольны плакаць. Калі Касцёл не плача нешта ідзе не добра. Ён плача аб сваіх дзецях і моліцца. (...) Такая яна наша маці Касцёл! Я бачу яго ў гэтай удаве, якая плача. А што кажа Пан Касцёлу? “Не плач. Я з табой, я цябе суправаджаю, чакаю цябе на вяселлі, на апошнім вяселлі, вяселлі ягняці. Не плач, твой сын, які быў памерлым – жыве!”, - сказаў Святы Айцец.

Папа адзначыў, што дыялог паміж Касцёлам і Езусам менавіта такі: Касцёл бароніць сваіх дзяцей, а калі бачыць, што яны мёртвыя – плача. У адказ Пан яму кажа: “Я з табой, а твой сын са Мною”, як казаў юнаку у Наіне: падняцца з насілак смерці. Францішак адзначыў, што таксама і да нас Езус звяртаецца з заклікам падняцца, “калі паміраем для граху і ідзем прасіць прабачэння”. Пасля прабачэння ён перадае нас маці. “Няма прымірэння па-за маці Касцёлам”, - падкрэсліў Папа. Ён заклікаў быць вернымі гэтай маці, якая нас бароніць, навучае, дапамагае расці і прамаўляе да нас на асаблівым “дыялекце”.








All the contents on this site are copyrighted ©.