2013-09-17 14:20:25

Папа прыняў адстаўку арцыбіскупа Роберта Цоліча


RealAudioMP3 17 верасня папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Роберта Цоліча, з пасады старшыні Фрайбургскай архідыяцэзіі, у Германіі. Нямецкі іерарх звярнуўся да Святога Айца з просьбай аб астаўцы ў сувязі з дасягненнем ім пенсійнага, 75-гадовага ўзросту. Адначасова арцыбіскуп Цоліч быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Фрайбургскай архідыяцэзіі да часу прызначэння яе новага ардынарыя. Паводле апублікаванага паведамлення нямецкага епіскапату арцыбіскуп працягне заставацца старшынёй Канферэнцыі Біскупаў Германіі да заканчэння яго мандату – да сакавіка 2014 г. Дзякуючы гэтаму іерарх зможа закончыць усе пачатыя ім праекты і задумы, мяркуе намеснік старшыні епіската Германіі біскуп Норберт Трэле.

Роберт Цоліч быў арцыбіскупам Фрайбургскай архідыяцэзіі з 2003 г. З 2008 г. ён узначальвае Канферэнцыю Біскупаў Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.