2013-09-16 13:57:23

Ватыкан: сустрэча лацінскіх біскупаў арабскага рэгіёна


RealAudioMP3 17-20 верасня ў Ватыкане збяруцца біскупы лацінскага абраду арабскіх краін Блізкага Усходу, Егіпта і Самалі – члены Канферэнцыі лацінскіх Біскупаў арабскага рэгіёна (Cerla). Іерархі прыбудуць у Рым, каб абмеркаваць супольныя праблемы, драматычную сітуацыю на Блізкім Усходзе, а таксама падзяліцца планамі адносна заканчэння Года веры і святкавання 50-годдзя пачатку ІІ Ватыканскага Сабора. Кожны з удзельнікаў пасяджэння будзе мець магчымасць канцэлебраваць Эўхарыстыю разам з папам Францішкам у ватыканскім Доме св. Марты. Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел усе члены аб’яднання, за выключэннем а. Абу Хазэна, апостальскага адміністратара вікарыята Алепа ў Сірыі, які не змог пакінуць горад ізаляваны ад свету з прычыны баёў паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Башара Асада.

Канферэнцыя лацінскіх Біскупаў арабскага рэгіёна была створана ў 1967 г. з мэтай спрыяць большай калегіяльнасці і адзінству паміж мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі, у рамках ажыцяўлення рашэнняў ІІ Ватыканскага Сабора.








All the contents on this site are copyrighted ©.