2013-09-15 10:59:05

Законнік аб закліку Папы адкрыць кляштары для бежанцаў


RealAudioMP3 Заклік Папы прызначыць пустыя кляштары для бежанцаў адгукнуўся шырокім рэхам ва ўсім свеце. Францішак скіраваў гэтыя словы да законнікаў і законніц падчас свайго візіту ў рымскі езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам “Astalli”, які ён наведаў 10 верасня. “Гэты голас Папы на карысць бедных з’яўляецца прарочым воклічам, які заклікае Касцёл, каб заняўся з поўнай адказнасцю дапамогай бедным. Вельмі лёгка аб некаторых справах толькі гаварыць. Заклік Папы стымулюе да канкрэтных дзеянняў, якія павінны хваляваць сумленне”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кс. Адрыяна Брэгалін, генеральны вікары ордэна салезіянаў.

Законнік нагадаў, што ўжо падчас прац генеральнага капітула ордэна ў 2008 г. гэтае пытанне краналася айцамі салезіянамі. “Таму, што наша харызма скіравана да маладых людзей, мы засяродзілі сваю ўвагу на аказванні дапамогі беднай моладзі. У адказ на нарастаючую хвалю міграцыі мы адкрылі нашы структуры, напрыклад, для моладзі з Туніса і Ганы”, - сказаў генаральны вікары. Ён таксама нагадаў, што шмат эмігрантаў і бежанцаў актыўна прысутнічае ў іх араторыях. На канец кс. Брэгалін падкрэсліў, што тое, “аб чым прасіў Францішак ужо здзяйсняецца, але павінна ўсё больш рэалізавацца. “Словы Папы – гэта не пагроза скіравана супраць законаў, але ў нейкай меры правакацыя, каб мы задумаліся над тым, як сёння найлепш рэалізаваць харызму міласэрнай паслугі”, - падкрэсліў законнік.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.