2013-09-15 13:41:20

Арцыбіскуп Мараяці не бачыць будучыні для хрысціян у Сірыі


RealAudioMP3 Каталіцкі арцыбіскуп Алепа армянскага абраду Бутрас Мараяці, скептычна выказаўся аб будучыні хрысціян у Сірыі. У інтэрв’ю агенцтву “Fides” іерарх адзначыў, што нават калі дойдзе да спынення вайны, то і так многія хрысціяне пакінуць краіну. Ён падкрсэліў, што ні ў адной з апазіцыйных груповак, няма ніякіх знакаў, якія “падбадзёрвалі б хрысціян”. “Ужо няма ніякай надзеі, каб краіна вярнулася да мірнага суіснавання паміж рознымі рэлігіямі так, як гэта было раней”, - сказаў арцыбіскуп Мараяці. На думку іерарха, напад ісламскіх тэрарыстаў на хрысціянскую вёску Маалула, быў гэтаму “сімвалічным доказам”. Арцыбіскуп Алепа перасцярог перад вайсковым умяшаннем ЗША у сірыйскі канфлікт, нагадваючы пра рызыкі, у выпадку бамбардзіравання складаў хімічнай зброі.

Я. Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.