2013-09-14 14:34:13

Святы Айцец прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Парагваі


RealAudioMP3 14 верасня папа Францішак прызначыў кардынала Клаўдзіа Хумэса, былога прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя кананізацыі св. Роха Ганзалеса дэ Санта Круза і паплечнікаў. Святкаванні пройдуць 15 лістапада 2013 г. у парагвайскім Асунсьёне – на радзіме святога. Рох Ганзалес быў езуітам і жыў на мяжы XVI-XVII ст. займаючыся місійнай дзейнасцю сярод індзейскіх плямёнаў. Загінуў ад рук варожа настроеных індзейцаў у 1628 г. разам з дзвюма сваімі паплечнікамі. Адразу пасля яго смерці, шырока распаўсюдзіўся культ гэтых місіянера. У 1934 г. яны былі беатыфікаваны, а ў 1988 г. Ян Павел ІІ абвясціў іх святымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.