Святы Айцец: бл. Хасэ Брачэра заклікае выйсці з пячор эгаізма
Папа Францішак падзяляе
радасць з прычыны беатыфікацыі аргентынскага святара Хасэ Габрыэля Брачэра – адданага
місіянера і сябра бедных. Літургію, падчас якой апошні быў узнесены да хвалы алтара,
14 верасня ад імя Пантыфіка ўзначаліў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі
па справах Кананізацыі. У спецыяльным паведамленні скіраваным на імя старшыні Канферэнцыі
Біскупаў Аргентыны арцыбіскупа Санта-Фэ Хасэ Марыі Арансэда, Святы Айцец адзначыў,
што прыклад а. Брачэра, “які ведаў кожны куток” сваёй парафіі плошчай у 200 кв. км
і “не сядзеў у закрыстыі гладзячы сваіх авечак” застаецца актуальным сёння. Ён нагадаў,
што а. Брэчэра быў руплівым місіянерам з мужным і добрым сэрцам. “Гэта беатыфікацыя
мае вялікае значэнне сёння”, - сказаў Папа і дадаў, што новы благаслаўлёны дае прыклад
таго, як трэба выходзіць на геаграфічныя і экзістэнцыяльныя перыферыі нясучы усім
любоў і міласэрнасць Божую. Ён падкрэсліў, што а. Брачэра не сядзеў у парафільным
доме, а выходзіў на вуліцы каб шукаць людзей і гэта важна рабіць у наш час. “Гэтага
хоча Езус – місійных вучняў”, - адзначыў Папа.
Паводле Францішка, а. Брачэра
ведаў пра тое, што неабходна выбрацца з пячоры эгаістычнага “я” і з Божай дапамогай
перамагаць спакусы сатаны, які намагаецца связаць нас “камфортам і задавальненнямі”.