2013-09-14 10:46:56

Папа да старшыні руху “Факаляры”: ёсць патрэба ў дзейсным хрысціянстве


RealAudioMP3 13 верасня папа Францішак прыняў на аўдыенцыі некаторых членаў руху “Факаляры” на чале з яго старшынёй Марыяй Вочы. У цэнтры іх дыскусіі былі пытанні звязаныя з патрэбай у “дзейсным хрысціянстве” і адзінстве. Аб гэтым Марыя Вочы расказала ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Яна падкрэсліла, што сустрэча з Пантыфікам прайшла ў цёплай, сардэчнай атмасферы. “Мы бачылі, што ён ведае наш рух, нават дзякуючы свайму аргентынскаму досведу. Гэта была вельмі сяброўская размова. Падчас яе, Папа нават расказаў пра тое, як яму прыйшла думка абвясціць Дзень малітвы і посту за мір, пра тое як ён пачуў, што Бог яго падштурхоўваў да гэтага і што павінен быў прыняць гэта рашэнне разам са сваімі самымі блізкімі супрацоўнікамі, бо казаў, што “Бог прамаўляе, калі мы паяднаныя ў Яго імя (...) Ён не прамаўляе толькі да кіраўніка, але да супольнасці”, - расказала старшыня руху “Факаляраў”.

Паводле Марыі Вочы, Францішак некалькі разоў звяртаўся да тэмы неабходнасці ў евангельскай радыкальнасці, патрэбы ў тым, каб быць сапраўднымі хрысціянамі. Папа заклікаў членаў руху “Факаляраў” працягваць сваю дзейнасць і несці радасць – адну з характэрных рысаў руху. “Ён казаў пра дзейснае хрысціянства, хрысціянства камуніі”, - падкрэсліла Марыя Вочы.








All the contents on this site are copyrighted ©.