2013-09-14 14:57:57

Кіраўнік Ватыканскага тэлецэнтра пра “тэлефоннае душпастрыства” Папы


RealAudioMP3 “Тэлефонным душпастрыствам” назваў звычку папы Францішка нечакана тэлефанаваць сваім знаёмым, а таксама невядомым яму людзям, кіраўнік Ватыканскага тэлевізійнага цэнтра кс. Дарыё Вігано. У інтэрв’ю італьянскаму часопісу “Famiglia cristiana” святар распавёў што некалькі дзён таму меў аўдыенцыю у Святога Айца і задаў яму шэраг пытанняў. Між іншым размова зайшла і пра тэлефанаванні Пантыфіка. Апошні падзяліўся, што іх было нашмат больш чым вядома з публікацый у СМІ.

Папа папрасіў кс. Вігано расказаць журналістам, што “яго тэлефонныя званкі – гэта не сенсацыя”. “Такі я ёсць і заўсёды так рабіў у Буэнас-Айрэсе. Атрымліваў запіску ці ліст ад святара, які перажывае цяжкасці, ад сям’і ці вязня і адказваў”, - падзяліўся Папа і дадаў, што ў такіх выпадках яму прасцей патэлефанаваць той ці іншай асобе, каб даведацца падрабязнасці аб сітуацыі і прапанаваць выйсце. “Да адніх я званіў, да іншых пісаў”, - сказаў у размове Папа.

Кс. Вігано падзяліўся, што аднойчы і сам атрымаў тэлефанаванне ад Пантыфіка, які пажадаў асабіста павіншаваць яго з днём нараджэння. Паводле святара, Папа мае сэрца чуллівае да патрэбаў іншых і хоча паказаць, што ў вачах Бога кожная асоба каштоўная, асабліва калі яна перажывае цяжкасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.