2013-09-13 12:14:32

Святы Айцец прыняў даверчыя граматы новага пасла Бразіліі


RealAudioMP3 13 верасня папа Францішак прыняў даверчыя граматы новага пасла Бразіліі пры Апостальскай Сталіцы Дэніса Фантеса дэ Соўса Пінта. Сустрэча адбылася ў Апостальскім палацы Ватыкана. Новапрызначаны пасол пачаў сваю дыпламатычную кар’еру ў 1983 г. з працы ў пасольстве Бразіліі ў Германіі. Да гэтага ён вывучаў права і прайшоў спецыяльныя курсы для будучых дыпламаташ. У 1985-1986 г. прайшоў курс падвышэння кваліфікацыі і быў накіраваны на працу ў пасольства Бразіліі ў Эквадоры. З 1989 па 1991 працаў у якасці першага сакратара пасольства ў Кітаі, а таксама займаў некаторыя кіраўнічыя пасады ў бразільскіх урадавых стуктурах. У другой палове 1990-х гг. працаваў дыпламатам у Францыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. З 2003 па 2005 быў міністрам-дарадчыкам бразільскай місіі пры Еўрапейскай Камісіі ў Брусэлі, а на працягу апошніх некалькіх гадоў займаў розныя пасады ў Міністэрстве замежных спраў Бразіліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.